Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
22 тра́ўня — 143-і дзень году (142-і ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 224 дні.
Герб Ашмянаў
- 1813 — Рыхард Вагнэр, нямецкі опэрны кампазытар, дырыжор, драматург, філёзаф, рэвалюцыянэр
- 1859 — Артур Конан Дойл, брытанскі пісьменьнік
- 1899 — Мікола Антонавіч Чарнецкі, публіцыст, пэдагог, палітычны дзяяч
- 1900 — Мікола Касьпяровіч, беларускі этнограф, мовазнаўца і дасьледчык літаратуры.
- 1902 — Мікалай Янчур, беларускі навуковец у галіне хірургіі, заслужаны дзяяч навукі Беларусі
- 1907 — Алена Аладава, заслужаная дзяячка мастацтваў БССР, мастацтвазнаўца, дырэктарка Дзяржаўнага мастацкага музэю БССР, заслужаная дзяячка культуры Польшчы
- 1931 — Мая Яніцкая, беларуская мастацтвазнаўца, дасьледчыца гісторыі беларускага мастацкага шкла
- 1932 — Мікалай Тарасюк, беларускі разьбяр, Народны майстар Рэспублікі Беларусь
- 1959 — Мікалай Яцкоў, беларускі паэт, публіцыст, кампазытар-песеньнік
- 1974 — Арсень Яцэнюк, кіраўнік Вярхоўнай Рады Ўкраіны 6-га скліканьня, эканаміст, юрыст
- 1667 — Аляксандар VII, папа рымскі
- 1671 — Аляксандар Казімер Сапега, рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзеяч ВКЛ
- 1802 — Марта Вашынгтон, першая лэдзі ЗША, жонка першага прэзыдэнта ЗША Джорджа Вашынгтона.
- 1885 — Віктор Юго (н. 1802), францускі пісьменьнік
- 1891 — Эрнст Гэнэль, нямецкі скульптар, прафэсар Дрэздэнскай акадэміі мастацтваў
- 1967 — Лэнгстан Г’юз, амэрыканскі паэт, празаік, драматург і калумніст
- 2004 — Міхаіл Карчміт, сябра Савету Рэспублікі 2 скліканьня, Герой Беларусі
- 2007 — Ванда Махнач, дзяячка беларускае грэка-каталіцкае царквы ў ЗША
- 2008 — Робэрт Аспрын, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст
- 2011 — Шалом Халяўскі, ізраільскі гісторык, кіраўнік паўстаньня ў Нясьвіскім гета
- 2018 — Філіп Рот, амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Пулітцэраўскай прэміі
22 траўня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў