www.fgks.org   »   [go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Лета

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Поле ўлетку, Бэльгія

Лета — адна з чатырох пор году паміж вясною і восеньню. Складаецца з трох месяцаў: у паўночным паўшар’і — чэрвеня, ліпеня і жніўня, у паўднёвым — сьнежня, студзеня і лютага.

Лета — самая гарачая пара году з самымі доўгімі днямі.

У экватарыяльным і трапічным клімаце вылучаюць сухія і вільготныя сэзоны.