www.fgks.org   »   [go: up one dir, main page]

Гісторыя жанчыны апісаная на сайце Bysol.

«Кожнае затрыманне мамы, шматлікія суды, ператрусы і турэмны тэрмін, былі стрэсам і велізарным перажываннем для мяне і маіх дзяцей. Але тое, як трымалася і трымаецца мая мама ў 67 гадоў, нягледзячы на ўсе катаванні і пераследы ў турме — для мяне прыклад велізарнай стойкасці, сілы нязломнага характару і жыццялюбства», — піша Аляксандра Семянюк.

Жанчына рабіла ўсё магчымае, каб дапамагаць маці за кратамі і інфармаваць грамадства пра тое, што з ёй там адбываецца. З'язджаць з Беларусі яна не збіралася, але раніцай 23 студзеня да яе прыйшлі сілавікі. У доме адбыўся ператрус, тое-сёе канфіскавалі, а саму Аляксандру адвезлі на шасцігадзінны допыт у КДБ.

Пасля допыту дахаты яе не адпусцілі, а замест гэтага адвезлі ў Следчы камітэт і выставілі абвінавачванне па арт. 361 КК РБ (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

Фактычна жанчыну пераследавалі за дапамогу, атрыманую ёй ад арганізацыі DissidentBy. Яе пасадзілі на трое сутак у ІЧУ ў жахлівыя ўмовы, а пасля выхаду з турмы яна наважылася на эміграцыю, каб не засталіся без апекі маці трое дзяцей, якіх Аляксандра гадуе адна.

З мінімальнай колькасцю грошай і рэчаў у красавіку 2024 года сям'я выехала з Беларусі і цяпер пачынае новае жыццё ў Польшчы. Аляксандра Семянюк з дзецьмі знаходзіцца ў шэлтары для беларусаў і мае моцную патрэбу ў фінансавай падтрымцы. 

«Нам трэба зняць жыллё, з магчымасцю аплаты на некалькі месяцаў наперад. Набыць рэчы і прадметы першай неабходнасці, бо няма нават элементарных рэчаў — не так шмат мы змаглі прывезці ў заплечніках. Пакуль мы тут адаптуемся, легалізуемся — без сяброў і працы я не разумею, чым і як я буду карміць сваіх дзяцей. Таму я шукаю дапамогу ў кожнага, хто можа зразумець і падзяліць маё становішча і стан», — піша жанчына.

Падтрымаць Аляксандру Семянюк і яе дзяцей можна па спасылцы.

Маці Аляксандры Алену Гнаўк, 67-гадовую пенсіянерку з Пружаншчыны, з 2020 года асудзілі ўжо чатыры разы па палітычных крымінальных справах. Цяпер да яе вызвалення засталося прыкладна два гады. Адбывае тэрмін жанчына ў калоніі № 24 у Зарэччы Рэчыцкага раёне. 

Па інфармацыі праваабаронцаў, Алене Гнаўк павінны былі зрабіць аперацыю на кішэчніку, бо там з'явіліся новаўтварэнні, але ці зрабілі — невядома. Увогуле з ёй няма сувязі ўжо амаль паўгода.

Чытайце таксама:

Больш за пяць месяцаў няма сувязі з 67-гадовай палітзняволенай Аленай Гнаўк

«Сама юрыстка, і дзеліцца ведамі з новымі сяброўкамі». Алена Гнаўк у калоніі стараецца не сумаваць

Палітзняволеную Алену Гнаўк перавялі ў жаночую калонію ў Зарэччы

«Яна ў пастаяннай малітве». Прыйшла вестачка ад Алены Гнаўк

66-гадовай палітзняволенай Алене Гнаўк дадалі год калоніі

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
10
Абуральна
3