www.fgks.org   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Ян Антоній Шульц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Антоній Шульц
лаўнік віцебскі[d]
з 17 сакавіка 1741
харунжы віцебскі[d]
мечнік віцебскі[d]
з 21 красавіка 1748

Род Шульцы-Гульпоўскія[d]
Бацька Аляксандр Міхайлавіч Шульц[d]
Маці Крысціна Лазака[d]
Жонка Даміцэлія Піёр[d]

Ян Антоній Гульпоўскі-Шульц — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Шульцаў-Гульпоўскіх. Нарадзіўся ў сям’і Аляксандра Шульца і Крысціны з Лазакаў. Меў братоў Юрыя, Юзафа, Антонія Людовіка і Канстанціна[1].

Лаўнік віцебскі па прадажнаму лісту 17 сакавіка 1741 ад Марціна, Міхаіла з Казельска Агінскіх, ваяводзічаў віцебскіх, за 20 000 злотых, харужы, мечнік віцебскі па прывілею 21 красавіка 1748 года Аўгуста III[1].

Валодаў маёнткамі Рожава, Рэдзькі па прадажнаму лісту 27 сакавіка 1745 года ад Міхаіла Лазецкага, скарбніка інфлянцкага, маёнткамі Заольшы, Зуева, Балакеры, Азяродка, атрымаў 3 ліпеня 1767 ліст аб пераносе маёнтка Заольшы, Зуева, Балакеры, Азяродка з Віцебскага ваяводства ў Бабінавіцкі павет Магілёўскага намесніцтва[1].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Даміцэліяй Піёр. Дзеці[1]:

  • Цыпрыян, манах езуіцкага ордэна;
  • Пётр, манах езуіцкага ордэна;
  • Матэвуш, валодаў часткай маёнткаў Заольшы, Зуева, Балакеры, Азяродка;
  • Ян, валодаў часткай маёнткаў Заольшы, Зуева, Балакеры, Азяродка
  • Ксаверый, валодаў часткай маёнткаў Заольшы, Зуева, Балакеры, Азяродка

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г CXVII. ШУЛЬЦЫ-ГУЛЬПОЎСКІЯ // Шляхта Магілёўскай губерні. Радаводы / Аляксандр Залівака. — Выд. 2-е, дапрацаванае. — Мінск: Энцыклапедыкс, 2017. — 264 с. — 30 экз. — ISBN 978-985-7153-09-1.