Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы
У спісе аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы значацца 8 найменняў (на 2011 год), што складае 0,8 % ад агульнай колькасці (1052 на 2016 год).
4 аб'екты ўключаны ў спіс па культурных крытэрыях, 3 аб'екты — па прыродных і 1 аб'ект — па змяшаных. Парк Дракенсберг прызнаны шэдэўрам чалавечага стваральнага генія (крытэрый i). Водна-балотны раён Ісімангаліса і парк Дракенсберг прызнаны прыроднымі феноменамі ці прасторамі выключнай прыроднай прыгажосці і эстэтычнай важнасці (крытэрый vii).
Акрамя гэтага, станам на 2011 год, 13 аб'ектаў на тэрыторыі дзяржавы знаходзяцца сярод кандыдатаў на ўключэнне ў спіс сусветнай спадчыны[1], у тым ліку 8 — па культурных, 5 — па прыродных крытэрыях.
ПАР ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 10 ліпеня 1997 года[2]. Першы аб'ект на тэрыторыі ПАР быў занесены ў спіс у 1999 годзе на 23-ёй сесіі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Спіс
[правіць | правіць зыходнік]Аб'екты размешчаны ў парадку іх дадання ў спіс Сусветнай спадчыны. Калі аб'екты дададзены адначасова, гэта значыць на адной сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, то аб'екты размяшчаюцца па нумарах.
# | Выява | Назва | Месцазнаходжанне | Час стварэння | Год дадання ў спіс | № | Крытэрыі |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Водна-балотны раён Ісімангаліса (англ.: iSimangaliso Wetland Park) (афр.: iSimangaliso-vleilandpark) |
Правінцыя Квазулу-Натал | 1999 | 914 | vii, ix, x | ||
2 | Стэркфантэйн, Сварткранс, Кромдрай і наваколлі — месцы знаходак выкапняў гамінід: а) Стэркфантэйн, Сварткранс, Кромдрай і наваколлі б) даліна Макапан в) месца знаходкі выкапнёвых чэрапаў Таўнг (англ.: Fossil Hominid Sites of Sterkfontein, Swartkrans, Kromdraai, and Environs) (афр.: Fossiele hominide Sites van Sterkfontein, Swartkrans, Kromdraai en omgewing) |
Правінцыі Гаўтэнг (а), Лімпопа (б), Паўночна-Заходняя (в) |
4,5—1 млн гадоў назад | 1999 | 915 | iii, vi | |
3 | Робенэйланд (англ.: Robben Island) (афр.: Robbeneiland) |
Заходне-Капская правінцыя | 1999 | 916 | iii, vi | ||
4 | Парк Дракенсберг (англ.: uKhahlamba / Drakensberg Park) (афр.: uKhahlamba / Drakensberg Park) |
Правінцыя Квазулу-Натал | 2000 | 985 | i, iii, vi, x | ||
5 | Культурны ландшафт Мапунгубвэ (англ.: Mapungubwe Cultural Landscape) (афр.: Mapungubwe Kulturele Landskap) |
Правінцыя Лімпопа | 1995 | 2003 | 1099 | ii, iii, iv, v | |
6 | Ахоўныя тэрыторыі Капскай фларыстычнай вобласці (англ.: Cape Floral Region Protected Areas) (афр.: Kaapse Blommeryk Beskermde Gebiede) |
Правінцыі Заходне-Капская, Усходне-Капская | 2004 | 1007 | ix, x | ||
7 | Астраблема Врэдэфарт (англ.: Vredefort Dome) (афр.: Vredefort Dome) |
Правінцыі Паўночна-Заходняя, Фры-Стэйт | 2023 млн. гадоў назад | 2004 | 1162 | viii | |
8 | Культурны і батанічны ландшафт Рыхтэрсфельдскага запаведніка (англ.: Richtersveld Cultural and Botanical Landscape) (афр.: Richtersveld Kulturele en Botaniese Landskap) |
Паўночна-Капская правінцыя | 2007 | 1265 | iv, v |
Геаграфічнае размяшчэнне аб'ектаў
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Tentative (англ.). UNESCO World Heritage Centre. Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2012. Праверана 8 лютага 2016.
- ↑ The States Parties — South Africa . Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2012. Праверана 8 лютага 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аб'екты сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў ПАР
- South Africa — UNESCO World Heritage Centre (англ.)