www.fgks.org   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Слонікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Слонікі

Lixus angustatus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Curculionidae Latreille, 1802

Падсямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  114666
NCBI  7042
EOL  5240
FW  69436

Сло́нікі[1], таксама Даўганосікі[1] (Curculionidae) — найбуйнейшае сямейства жукоў, якое налічвае больш за 70 тысяч відаў, з якіх большасць засяляе трапічныя вобласці Зямлі; ў Беларусі сустракаюцца 395 відаў (напрыклад, свірнавы даўганосік (Sitophilus granarius)).

Характэрнай рысай слонікаў з’яўляецца выцягнутая пярэдняя частка галавы, так званая галаватрубка, дзякуючы якой яны і атрымалі беларускую назву.

Слонікаў падпадзяляюць на дзве часткі: караткахобатныя (Adelognatha) і даўгахобатныя (Phanerognatha), якія адрозніваюцца адзін ад аднаго даўжынёй галаватрубкі і размяшчэннем ротавых органаў. Лічынкі большасці даўгахобатных развіваюцца ўнутры тканак раслін, радзей сілкуюцца на паверхні лісця раслін або на глебе, у той час як лічынкі большай колькасці караткахобатных развіваюцца ў глебе.

Зноскі