www.fgks.org   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Футбольны клуб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Футбольны клуб — спартыўная арганізацыя, якая ўдзельнічае ў спаборніцтвах па футболе. Апроч уласна спартсменаў-футбалістаў, у склад клуба ўваходзяць трэнер і яго памагатыя, менеджары клуба, урачы і іншы абслуговы персанал. Непасрэдна палявая каманда складаецца з адзінаццаці гульцоў — дзесяці «палявых» і брамніка.

Валоданне футбольным клубам з’яўляецца ў наш час прыбытковым бізнесам. Аднаму клубу можа прыналежаць некалькі каманд, выступоўцаў у розных дывізіёнах, юнацкая каманда, спартыўныя школы, стадыён і трэніравальная база.