www.fgks.org   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Прыморскія Альпы (рымская правінцыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прыморскія Альпы
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 63
Дата скасавання 476
Прыморскія Альпы на карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Рымская правінцыя Прыморскія Альпы (адзначана жоўтым) каля 117 года н. э.

Прыморскія Альпы (лац.: Alpes Maritimae) — правінцыя Рымскай імперыі, адна з трох невялікіх правінцый, якія знаходзіліся ў Альпах на граніцы сучасных Францыі і Італіі.

Асноўным прызначэннем гэтых правінцый было падтрыманне ў парадку дарог праз альпійскія перавалы. Прыморскія Альпы межавалі з Нарбонскай Галіяй на захадзе, Коцкімі Альпамі на поўначы і Італіяй на ўсходзе.

У 14 да н.э. вобласць была ўзята пад пратэктарат імператарам Актавіянам Аўгустам. Правінцыя на гэтым месцы, відаць, была арганізавана пры Нероне ў 63 годзе, калі мясцоваму насельніцтву было нададзена лацінскае права. Улада над правінцыяй была перададзена пракуратару Аўгуста. Пасля рэформ Дыяклетыяна, тэрыторыя Прыморскіх Альпаў была злучана з Коцкімі Альпамі і Нарбонскай Галіяй.

Сталіца Прыморскіх Альпаў размяшчалася ў Цэменелуме (лац.: Cemenelum, цяпер раён горада Ніца ў Францыі), а ў позняй антычнасці была перанесена ў Эбурадонум.

Мясцовае насельніцтва складалася з трох асноўных плямёнаў: лігураў, капілатаў і мантанаў. Пра гэтыя народы згадвае пастаўлены Аўгустам трафей. У правінцыі размяшчалася тры кагорты: cohors Ligurum et Hispaniorum[1], cohors II Ligurum[2] і cohors Nauticorum[3].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Davide Faoro, Novità sui Fasti equestri della Rezia, in Quaderni friulani di archeologia n. XVII, Trieste 2007, pp.97-120.