З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Азімут і вышыня над узроўнем мора.
А́зімут (араб. السموت, пазначаецца Аз або Az) — у геадэзіі вугал паміж кірункам на поўнач і кірункам на які-небудзь зададзены прадмет. Азімут звычайна адлічваецца ў напрамку бачнага руху нябеснай сферы (па гадзіннікавай стрэлцы на картах).
напрамак |
азімут у градусах
|
поўнач |
0° або 360°
|
паўночны ўсход |
45°
|
усход |
90°
|
паўднёвы ўсход |
135°
|
поўдзень |
180°
|
паўднёвы захад |
225°
|
захад |
270°
|
паўночны захад |
315°
|
- Азимут // Энциклопедический словарь юного географа-краеведа (руск.) / Сост. Карпов Г. В. — М.: Педагогика, 1981. — С. 9—10. — 384 с.