www.fgks.org   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Дыфузія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дыфу́зія (лац. diffusio «дыфузіо» – расцяканне) – узаемнае пранікненне (перамешванне) рэчываў, якія знаходзяцца ў кантакце. Дыфузія характэрная для ўсіх агрэгатных станаў рэчыва; найхутчэйшай з'яўляецца дыфузія газаў, найпавольнейшай – дыфузія цвёрдых цел.

Дыфузія – адзін з прыкладаў з'яў пераносу.

Прычынай дыфузіі з'яўляецца цеплавы рух малекул рэчываў.