Інтэрпал (Interpol — скарочаная назва (з 1956 года) Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі (фр.: Organisation Internationale de Police Criminelle, OIPC, · англ.: International Criminal Police Organization, ICPO) — міжнародная арганізацыя, асноўнай задачай якой з’яўляецца аб’яднанне намаганняў нацыянальных праваахоўных органаў краін- удзельніц у галіне барацьбы з агульнакрымінальнай злачыннасцю.
Інтэрпол не ажыццяўляе ніякіх умяшальніцтваў у дзейнасць палітычнага, ваеннага, рэлігійнага і расавага характару (артыкул 3 Статута).
- Сход. Склікаецца штогод. Складаецца з прадстаўнікоў урадаў. Простай большасцю галасоў ухваляе кірункі дзейнасці і выдаткі. Абірае Камітэт са свайго складу, генеральнага сакратара і Камісію. Прымае новых членаў і змяняе Статут 2/3 галасоў.
- Камітэт. Складаецца з абранага на 4 гады старшыні і абраных на 3 гады 3-х намеснікаў і 9 прадстаўнікоў. Назірае за выкананнем Сакратарыятам пастановаў Сходу. Прызначае дарадцаў.
- Сакратарыят. Узначальваецца абраным на 5 год генеральным сакратаром. Выконвае пастановы Сходу і Камітэта. Падтрымлівае зносіны з урадамі і міжнароднымі арганізацыямі.
- Аддзелы. Прызначаюцца ўрадамі адпаведных краін. Вядуць міжсобку і з Сакратарыятам звесткаабмен аб вышуку злачынцаў[2].
- Камісія. Збіраецца тройчы на год пры зачыненых дзвярах. Складаецца з 5 асоб, абраных на 3 гады: паліцыянта, апрацоўніка лічбавых звестак і 3-ох ахоўнікаў даных. Збірае звесткі аб асобах для выдачы ўрадам-удзельнікам[3].
Сядзіба МАКП у Ліёне
У якасці дзяржаў-заснавальніц у Міжнароднай камісіі крымінальнай паліцыі спачатку бралі ўдзел Аўстрыя, Бельгія, Венгрыя, Грэцыя, Злучаныя Штаты Амерыкі, Італія, Кітай, Нідэрланды, Германія, Польшча, Румынія, Францыя, Швейцарыя, Швецыя, Егіпет і Югаславія. Колькасць удзельнікаў паступова павялічвалася і ў кастрычніку 2008 года дасягнула 186 дзяржаў. Да таго ж, Нідэрланды мелі дадатковых прадстаўнікоў ад 4 сваіх калоній — Аруба, Кюрасаа, Нідэрландскія Антыльскія астравы і Святы Марцін.
Урад Беларусі бярэ ўдзел у МАКП з 29 верасня 1993 г. Урады ўсіх сумежных з Беларуссю краін таксама з’яўляюцца ўдзельнікамі арганізацыі. Урад Польшчы — ад яе заснавання, Расіі — з 27 верасня 1990 г., Літвы — з 4 лістапада 1991 г., Латвіі і Украіны — з 4 лістапада 1992 года[4].
Рональд Ноўбл, 7-ы генеральны сакратар (2007 г.)
Міжнародную камісію крымінальнай паліцыі заснавалі 7 верасня 1923 г. на міжнародным з’ездзе ў Вене (Аўстрыя). У 1927 г. стварылі аддзелы ў дзяржавах-удзельніцах. У 1942 г. сядзібу камісіі перанеслі ў Берлін (Германія). У 1945 — у Сен-Клу (павет Вярхоўі Сены, вобласць Іль-дэ-Франс, Францыя), з 1989 г. у Ліёне. У 1982 г. для збору і выдачы звестак аб асобах заснавалі Камісію.
Генеральныя сакратары:
- Оскар Дрэслер (1923—1946)
- Луі Дзюклу (1946—1951)
- Марсель Сіко (1951—1963)
- Жан Непот (1963—1978)
- Андрэ Босар (1978—1985)
- Рэйманд Кендал (1985—2000)
- Рональд Ноўбл (з 2000 года).
Зноскі
| |
---|
Фота, відэа і аўдыё | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
|