www.fgks.org   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

BMW Neue Klasse

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
BMW Neue Klasse
Агульныя даныя
Вытворца: Сцяг ГерманііBayerische Motoren Werke AG
завод у Мюнхене
Выпуск: 1962—1972
Клас: сярэдні
Тып(ы) кузавы: чатырохдзвярны седан, купэ
Кампаноўка: задні
BMW M10, I4, 1500—2000 см³
На рынку
 
Пераемнік
Пераемнік

BMW Neue Klasse(бел.: Новы клас) — сямейства аўтамабіляў BMW, якое аб'ядноўвае мадэлі 1500 (Е115), 1600 (E116), 1800 (Е118), 2000 (Е121), 2000C/CA/CS (E120).

З 1962 па 1972 год у агульнай колькасці было зроблена 329,626 аўтамабіляў сямейства.

«Новы клас» захаваў кампанію BMW ад фінансавага спусташэння і стаў адпраўной кропкай для многіх пазнейшых серый BMW.

Перадгісторыя

У канцы 50-х гадоў мінулага стагоддзя BMW выраблялі дарагія аўтамабілі, якія не карысталіся дастатковым попытам. Малагабарытныя аўтамабілі Isetta і мадэль 700 ледзь утрымлівалі кампанію на плыву. Пачалі імкліва ўзрастаць даўгі, зменшыліся продажы. І ў 1959 г. сур'езна разглядалася пытанне аб продажы кантрольнага пакета акцый BMW яго прамому канкурэнту — канцэрну Daimler-Benz. Каб пазбегнуць гэтага, савет дырэктараў прымае рашэнне аб выпуску новага аўтамабіля сярэдняга класа, які павінен быў значна палепшыць становішча кампаніі.

Так ў 1961 г. BMW запускае новую мадэль — BMW New Class 1500, з'яўленне якой сімвалізавала канчатак крызісу фірмы.

Мадэльны шэраг

1500, 1600

BMW 1500 (1962—1964)

Першынцам новага сямейства стала 1500 (E115) — самая малалітражная мадэль серыі. Салон быў распрацаваны італьянскім дызайнерам Джавані Мікелоці  (ням.) ў супрацоўніцтве з Вільгельмам Хафмайстарам  (ням.).

Прэзентацыя мадэлі адбылася ў верасні 1961 г. на Франкфурцкім аўтасалоне IAA, а серыйная вытворчасць пачалася ў кастрычніку 1962 года.

Аўтамабіль меў 1,5-літровы чатырохцыліндравы рухавік, магутнасцю 59 кВт (80 к.с.), максімальную хуткасць 150 км/г і паскараўся з 0 да 100 км/г за 16 с.

З 1964 г. на большасці рынкаў мадэль 1500 была заменена на 1600 (E116). Візуальна 1600 не адрознівалася ад 1500, але была істотна больш дасканалай у тэхнічным стаўленні. Рухавік выкарыстўваў поршні, уніфікаваныя з рухавіком 1800, і развіваў 85 к. с.

У 1967 г. мадэль заняла 2-е месца па выніках еўрапейскага конкурсу «Аўтамабіль года».

1600 выпускалася да 1966 г.

Усяго было выпушчана 23.807 аўтамабіляў мадэлі 1500 і 9.728 адзінак мадэлі 1600.

У 1966 г. з'явілася двухдзверная версія 1600 — 1600-2, якая пазней была перайменавана ў 1602 (E114), якая мела мала агульнага з чатырохдзверным седанам 1600 і заснавала незалежную серыю мадэлей — гэтак званую «02-серыю».

1800

BMW 1800 (1964—1970)
BMW 1800 (1970—1972)

Другі член сямейства — BMW 1800 (E118), з'явіўся ў 1963 і выпускаўся да 1968.

На аўтамабіле выкарыстоўваўся 1,8-літровы рухавік магутнасцю 66 кВт (90 к.с.), а таксама з павялічанай да 81 кВт (110 к. с.) магутнасцю ў версіі 1800TI (Touring International), якая выпускалася з 1964 да 1966 год. З 1966 г. была даступная як опцыя аўтаматычная каробка перадач.

У 1970 г. 1800 атрымала знешні выгляд мадэлі 2000 з шырокімі прастакутнымі фарамі і такімі ж заднімі ліхтарамі.

1800 TI/SA

У 1965 г. была выпушчаная серыя з 200 аўтамабіляў 1800 TI/SA прызначаных для ўдзелу ў гонках.

Версію 1800 TI/SA абсталявалі мадэрнізаваным варыянтам рухавіка М10, абсталяванага двума карбюратарамі Weber DCOE-45. У выніку, магутнасць стандартнага М10 павялічылася амаль у два разы — да 180 к.с., а максімальная хуткасць BMW 1800 TI / SA ўзрасла да 200 км / г. Таксама на BMW 1800 TI / SA была ўжыта мадэрнізаваная тармазная сістэма (дыяметр тармазных дыскаў быў большы, чым у базавай версіі) і надзейная падвеска (узбуйнены пярэдні вузел).

Усе аўтамабілі мадэлі 1800 TI/SA адпавядалі тэхнічным патрабаванням Еўрапейскага Чэмпіянату сярод легкавых аўто. Пачынаючы з сярэдзіны 60-х, новы спорткар BMW стартуе практычна ва ўсіх еўрапейскіх аўтамабільных спаборніцтвах. Некаторыя з іх скончыліся для 1800 TI/SA вельмі паспяхова. Так, у 1964 годзе Hubert Hahne на 1800 TI / SA здолеў выйграць нямецкі чэмпіянат па кальцавых аўтагонках. Яшчэ адна значная перамога 1800 TI / SA — другое месца ў бельгійскай гонцы «Spa 24 Hours» ў 1965-м.

Агульны тыраж спорткара BMW 1800 TI/SA склаў 200 асобнікаў, большую частку раскупілі еўрапейскія аўтааматары (у ЗША патрапілі ўсяго 25 аўто) [1].

2000 (TI, tilux, tii)

BMW 2000 (1966—1972)

У 1966 годзе з'явілася мадэль 2000 (E121). Яна пазіцыянавалася як самавітая машына бізнес-класа і мела больш камфартабельны салон. Седану гэтай серыі ўласцівы незвычайныя для BMW прастакутныя фары.

Аўтамабіль абсталёўваўся двухлітровым рухавіком, магутнасцю 100 к.с. Акрамя стандартнай, выпускаліся і больш магутныя версіі — 2000ti і 2000tii.

2000ti (touring international) — абсталёўвалася рухавіком ад 1800ti, магутнасць якога павялічылі да 135 к.с. Самая раскошная і дарагая версія 2000ti звалася BMW 2000ti lux.

2000tii абсталёўвалася рухавіком, з непасрэдным упырскам паліва (адсюль і назва 2000tii — touring international, injected) і механічным нагнятальнікам, дзякуючы чаму магутнасць склала 180 к. с.

2000 (C/CA/CS)

2000CS (1966—1970)

У чэрвені 1965 г. з'явілася спартовая машына з кузавам купэ (Е120), распрацоўку якога вяло атэлье Karmann.

Купэ выпускалася ў двух версіях — 2000C і 2000CS, якія адрозніваліся толькі рухавікамі. У абодвух выпадках пад капотам стаяў чатырохцыліндравы матор аб'ёмам 2 літра, але 2000С мела адзін карбюратар, а 2000CS — два. Магутнасць рухавіка складала 100 к. с. у версіі 2000С і 120 к. с. у 2000CS.

2000CS абсталёўваўся толькі механічнай каробкай перадач, а пакупнікі 2000C маглі выбіраць паміж «механікай» і «аўтаматам». Аднак вытворчасць 2000С з механічнай каробкай перадач была спынена ўжо ў верасні 1968 з-за недастатковага попыту[2].

З 1965 г. да лютага 1970 г. з канвеера сышло 443 BMW 2000С з механічнай каробкай, 3.249 BMW 2000СA — з аўтаматычнай, і 13.700 — BMW 2000CS.

Версій для ЗША і з правабаковым рулём не было[2].

Тэхнічныя характарыстыкі

Рухавік BMW M10

На платформе сямейства выпускалася некалькі мадэляў чатырохдзвярных седанаў і двухдзвярное купэ. Тэхнічнай асновай сямейства быў чатырохцыліндравы рухавік BMW M10, працоўны аб'ём якога ў залежнасці ад мадэлі вар'іраваўся ад 1500 да 2000 см³.

У аўтамабіля было перадавое шасі з незалежнай падвескай ўсіх колаў (спераду — стойкі Макферсон, ззаду — касыя рычагі), пярэднія дыскавыя тармазы.

Дызайн кузава быў распрацаваны Джавані Мікелоцці ў супрацоўніцтве з Вільгельмам Хофмайстарам. У выніку аўтамабіль атрымаў сучасны кузаў з акулавым носам і амаль плоскімі бакавінамі. Аўтамабілі «новага класа» былі аднымі з першых BMW, на задняй стойцы якіх быў ужыты характэрны элемент дызайну баварскіх машын, празваны «выгібам Хофмайстара».

Мадэль: 1500 1600 1800 2000
Выпуск 1962–1964 1964–1966 1963–1972
TI: 1963–1966
TI/SA: 1965
2000:1966–1972
TI:1966–1968
tilux:1966–1970
tii:1969–1972
Рухавік: BMW M10, Чатырох-цыліндравы чатырохтактны радны рухавік з вадзяным астуджэннем, з ланцужным прывадам размеркавальнага вала.
Аб'ём, см³: 1499 1573 1773 (да 1968 г)
1766 (з 1969 г)
1990
Дыяметр цыліндру × ход: 82 × 71 мм 84 × 71 мм 84 × 80 мм (да 1968 г)
89 × 71 мм (з 1969 г)
89 × 80 мм
Магутнасць пры аб / хв : 59 кВт (80 к.с.) пры 5700 61 кВт (83 к.с.) пры 5500 66 кВт (90 к.с.) пры 5250
TI: 81 кВт (110 к.с.) пры 5800
Ti/SA: 96 кВт (130 к.с.) пры 6100
74 кВт (100 к.с.) пры 5500
TI/tilux:88 кВт (120 к.с.) пры 5500
tii:96 кВт (130 к.с.) пры 5800
Каробка перадач: Сінхранізаваная чатырох-ступеністая (1800 Ti / SA: пяціступеністая, 1800/2000: таксама трох ступеністая аўтаматычная)
Кузаў: Апорны сталёвы кузаў — чатырохдзвярны седан
Шасі: Незалежная падвеска
Спераду: на папярочных рычагах з распоркамі, стабілізатар па заказу;
Ззаду: на рычагах з спружынамі, тэлескапічнымі амартызатарамі
Памеры Д × Ш × В: 4500 × 1710 × 1450 мм
Колавая база: 2550 мм
«Выгіб Хофмайстара» на мадэлі BMW 2000 CS

Для сямейства «Neue Klasse» была характэрная тая асаблівасць, што за выключэннем рухавікоў седаны і купэ мелі мала агульнага ў канструкцыі.

За аснову купэ 2000 C/CA/CS спецыялісты ўзялі мадэль 3200CS[3][4], а распрацоўку кузава вяло атэлье Karmann.


Мадэль: 2000 C, CA (Automatik) 2000 CS
Рухавік: BMW M10, Чатырох-цыліндравы чатырохтактны радны рухавік з вадзяным астуджэннем, з ланцужным прывадам размеркавальнага вала.
Аб'ём: 1990 cm³
Дыяметр цыліндру × ход: 89 × 80 мм
Ступень сціску: 8,5:1 9,3:1
Магутнасць пры аб/хв: 74 кВт (100 к.с.) пры 5500 88 кВт (120 к.с.) пры 5500
Крутоўны момант пры аб/хв: 157 Нм пры 3000 167 Нм пры 3600
Каробка перадач: Сінхранізаваная чатырох-ступеністая каробка перадач (тып 2000C і CS) або трох-ступеністая аўтаматычная каробка перадач з гідраўлічным пераўтваральнікам (мадэль 2000 CA)
Кузаў: Апорны сталёвы кузаў — купэ
Шасі: Незалежная падвеска (спераду стойкі з папярочнымі рычагамі, ззаду падоўжныя рычагі з спружынамі, на мадэлі 2000CS — стабілізатар), тэлескапічныя амартызатары.
Колавая база: 2550 мм
Памеры Д × Ш × В: 4530 × 1675 × 1360 мм
Максімальная хуткасць: 170 км/г 185 км/г
Паскарэнне (0-100 км/г): 15 с (з аўтаматычнай каробкай перадач) 10,5 с

Выпуск і продажы

Зборачны завод у Мюнхене

BMW Neue Klasse быў прадстаўлены шырокай публіцы у верасні 1961 года на Франкфурцкім аўтасалоне IAA. Дзве беласнежныя машыны прыцягнулі велізарную колькасць наведвальнікаў. Аўтамабіль атрымаў станоўчыя водгукі.

Не гледзячы на тое, што гэтая мадэль аўтамабіля была яшчэ не гатовая для масавай вытворчасці, да чэрвеня 1962 г. было сабрана каля 25 тыс. папярэдніх заявак на аўтамабіль, падмацаваных авансам.

Вытворчасць была распачата толькі ў верасні 1962 г.

Аб'ёмы выпуску [5]
BMW 1500
(1962—1964)
1600
(1964—1966)
1800
(1963—1972)
1800 TI/SA
(1964—1965)
2000
(1966—1972)
2000 C/CS
(1965—1969)
23.554 9.728 146.960 200 143.464 11.720

Да 1972 года ў агульнай колькасці было зроблена 329,626 аўтамабіляў. Гэта быў вялікі поспех, які вывеў BMW з крызісу.

Зноскі

  1. http://www.avtovilon.ru/Category/Cars/Foreign/BMW_1800_tisa_1965_silver.aspx BMW 1800 TISA 1965 Silver (руск.)
  2. а б http://bmwautos.ru/2000c-cs/ Аўтамабіль BMW 2000C / 2000 CS (руск.)
  3. BMW - Bavaria's Driving Machines, Norbye, p.141
  4. The Ultimate History of BMW, Noakes, pp.66-67
  5. (Werner Oswald, Deutsche Autos 1945—1991, Том 4. Motorbuch Verlag, Stuttgart 2001. ISBN 3-613-02131-5, стр. 171/195)

У Сеціве

Гл. таксама