www.fgks.org   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Пятро Восіпавіч Гулевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пятро Восіпавіч Гулевіч
Род дзейнасці казачнік
Дата нараджэння 1870
Месца нараджэння
Дата смерці 28 мая 1957(1957-05-28)
Грамадзянства

Пятро Восіпавіч Гуле́віч (1870, в. Рудня Нісімкавіцкая, Чачэрскі раён — 28 мая 1957) — беларускі казачнік.

Расказваў казкі, перанятыя ад аднавяскоўцаў а таксама ад украінскіх казачнікаў. Творча распрацоўваў традыцыйныя сюжэты. Пры дапамозе жывой гутарковай мовы, спалучаючы апавядальную і дыялагічную формы, ствараў трапныя характары персанажаў у анекдатычных казках «Штукар», «Салдацкая загадка», «Разумны мужык» і інш. На беларускай мове расказваў рускія народныя казкі пра Еруслана Лазаравіча, Баву Каралевіча і Ілью Мурамца[1].

Восем выбраных тэкстаў яго казак склалі асобную кніга «Беларускія казкі, запісаныя ад Пятра Гулевіча» (1963)[1].

Крыніцы

  1. а б Гулевіч Пятро Восіпавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.

Літаратура