З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам
Стахоўскі.
Міхаіл Стахоўскі — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Стахоўскіх герба «Агоньчык». Нарадзіўся ў сям’і Караля Стахоўскага і Канстанцыі з Хадкевічаў, падсталянкі і лентвойтаўны мсціслаўскай[1].
Стражнік мсціслаўскі, шамбялян двара польскага. Валодаў маёнткам Рай, часткай маёнтка Паплаі, часткай маёнтка Буды[1].
Сям’я
У шлюбе з Марыяннай Барвольскай, дачкой сакратара ЯКМ. Дзеці[1]:
- Ян;
- Феліцыян;
- Юзаф;
- Марцін;
- Дамініка;
- Барбара;
- невядомая па імені дачка.
Крыніцы