www.fgks.org   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Марыя Агасаўна Гулегіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Гулегіна
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 9 жніўня 1959(1959-08-09)[1] (64 гады)
Месца нараджэння
Краіна Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь; Сцяг Люксембурга Люксембург
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперная спявачка
Пеўчы голас сапрана
Інструменты вакал[d]
Жанры опера
Калектывы Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, La Scala
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР ордэн святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі
mariaguleghina.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя Агасаўна Гулегіна (нар. 9 жніўня 1959, г. Адэса, Украіна) — беларуская артыстка оперы (сапрана). Заслужаная артыстка Беларусі (1987).

Біяграфія

Скончыла ў 1983 годзе Адэскую кансерваторыю па класе А. В. Джамагорцян і атрымала запрашэнне ў Беларусь. У 1983—1987 салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. 3 1990 года выступае на вядучых оперных сцэнах свету («Метраполітэн-опера», «Ла Скала», «Ковент-Гардэн», Гамбургская і Венская оперы і інш.).

Творчасць

Сярод оперных вобразаў, створаных на беларускай сцэне: Разіна («Севільскі цырульнік» Д. Расіні), Лізавета, Аіда («Дон Карлас», «Аіда» Д. Вердзі), Таццяна, Іаланта («Яўген Анегін», «Іаланта» П. Чайкоўскага). Выконвала сольную партыю сапрана ў харэаграфічнай кантаце «Карміна Бурана[ru]» К. Орфа.

Крыніцы

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 10 ліпеня 2016.

Літаратура