Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
1912 (MCMXII) — высакосны год, які пачынаецца ў панядзелак, і высакосны год юліянскага календара, які пачынаецца ў нядзелю; 1912-ы год нашай эры (н. э.) і ад Нараджэньня Хрыстовага (Н. Хр.); 912-ы год II тысячагодзьдзя, 12-ы год XX стагодзьдзя і 3-і год 1910-га дзесяцігодзьдзя. У пачатку 1912 году грыгарыянскі каляндар апярэджваў на 13 дзён юліянскі каляндар, якім дзе-нідзе працягвалі карыстацца да 1923.
Гл. таксама: Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1912 годзе
- 1 студзеня — Мішэль Дэбрэ, францускі палітык, першы прэм’ер-міністар францускай Пятай рэспублікі (1959—1962)
- 18 студзеня — Пётра Сыч, пісьменьнік, журналіст «Радыё Свабода»
- 28 студзеня — Джэксан Полак, амэрыканскі мастак
- 19 чэрвеня — Пятро Бітэль, беларускі літаратар, краязнавец, настаўнік, сьвятар.
- 23 чэрвеня — Элан Т’юрынг, ангельскі матэматык, лёгік, крыптограф, які аказаў вялікі ўплыў на разьвіцьцё інфарматыкі
- 28 чэрвеня — Карл Фрыдрых фон Вайцзэкер, нямецкі фізык і філёзаф
- 31 ліпеня — Мілтан Фрыдман, амэрыканскі эканаміст
- 1 жніўня — Отакар Яраш, чэскі вайсковец, Герой Савецкага Саюзу
- 16 жніўня — Ёсіф Максіменя, савецкі жаўнер, Герой Савецкага Саюзу
- 30 жніўня — Эдўард Мілз Пэрсэл, амэрыканскі фізык, адкрывальнік эфэкту Сьміта-Парсэла, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі (1952)
- 17 верасьня — Максім Танк, беларускі паэт, пісьменьнік і перакладнік
- 1 кастрычніка — Леў Гумілёў, расейскі гісторык-этноляг, паэт, філёзаф
- 7 кастрычніка — Юры Попка, беларускі нацыяналіст, выдавец, пісьменьнік (пам. у 1990)
- 17 кастрычніка — Ян Павал I, рымскі папа (пам. у 1978)
- 1 лістапада — Янка Золак, беларускі паэт, грамадзкі дзяяч, выдавец на эміграцыі ў ЗША
Гл. таксама: Катэгорыя:Памерлі ў 1912 годзе
- 16 студзеня — Георг Гайм, нямецкі пісьменьнік, паэт і драматург (нар. у 1887)
- 20 красавіка — Брэм Стокер, ірляндзкі пісьменьнік. Аўтар рамана «Дракула» (нар. у 1847)
- 10 верасьня — Фёдар Махноў, самы высокі чалавек з тых, якія калі-небудзь якія жылі на Зямлі. Яго рост, паводле некаторых крыніцаў, складаў 285 сантымэтраў (нар. у 1838)
- 1 траўня — Эліяху-Хаім Майзэль, рабін, адзін з духоўных лідараў жыдоўскіх суполак Расейскай імпэрыі (нар. у 1921)
- 19 траўня — Балеслаў Прус, польскі пісьменьнік (нар. у 1847)
- 17 лістапада — Аляксандар Марыянскі, сьвятар, публіцыст і гісторык (нар. у 1845)
- Уладыслаў Брант, польскі афіцэр, удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў (нар. у 1838)
- Натальля Варанцова-Вельямінава, беларуская грамадзкая дзяячка, асьветніца, мэцэнатка (нар. у 1859)
- Робэрт Фалкон Скот, ангельскі марскі афіцэр, падарожнік, адзін зь першаадкрывальнікаў Паўднёвага полюса ў 1912 годзе