www.fgks.org   »   [go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Кая Калас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кая Калас
1 ліпеня 2014 — 5 верасьня 2018
Наступнік Ігар Гразін[d]
27 сакавіка 2011 — 14 лістапада 2011
Наступнік Тэр’е Трэй[d]
2 ліпеня 2012 — 18 чэрвеня 2014
Наступнік Калеў Калемэтс[d]
4 красавіка 2019 — 26 студзеня 2021
Наступнік Timo Suslov[d]
26 студзеня 2021 — 15 ліпеня 2024
Папярэднік Юры Ратас[d]
з 1 сьнежня 2024
Папярэднік Жузэп Барэль
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 18 чэрвеня 1977(1977-06-18)[1] (47 гадоў)
Партыя:
Сужэнец: Арва Халік[d]
Бацька: Сійм Калас[d]
Маці: Крысьці Калас[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн князя Яраслава Мудрага II ступені Grand Cross of the Order of the Star of Romania

Кая Калас (па-эстонску: Kaja Kallas; нарадзіўся 18 чэрвеня 1977 году) — эстонская палітыкіня і прэм’ер-міністарка Эстоніі з 26 студзеня 2021 году. Яна была лідэркай Партыі рэформаў Эстоніі з 2018 году і сябрам Рыйгікогу з 2019 году і раней з 2011 па 2014 гады. Калас працавала дэпутаткай Эўрапейскага парлямэнту з 2014 па 2018 гады, прадстаўляючы альянс лібэралаў і дэмакратаў Эўропы. Перад абраньнем у парлямэнт працавала адвакаткай, спэцыялізуючыся на эўрапейскім і эстонскім законе аб канкурэнцыі.

Нарадзілся ў Таліне 18 чэрвеня 1977 году ў сям’і Сійма Каласа, які сам у свой час займаў пасаду прэм’ер-міністра Эстоніі, а потым працаваў камісарам Эўрапейскай камісіі[4]. Маці Каі ў дзяцінстве перажыла дэпартацыю ў Сібір, дзе была вымушана жыць амаль 10 гадоў[5]. Прадзедам Каі быў Эдуард Алвэр, адзін з заснавальнікаў Эстоніі 24 лютага 1918 году, і першым начальнікам эстонскай паліцыі з 1918 году па 24 траўня 1919 году[5]. Згодна зь сямейным радаводам Калас мае таксама латвійскі і нямецкія карані праз бацьку[6][7].

Кая скончыла Тартускі ўнівэрсытэт у 1999 годзе, атрымаўшы ступень бакаляўра. Жыла ў Францыі і Фінляндыі падчас стажыровак па эўрапейскім заканадаўстве[8]. З 2007 году навучалася ў Эстонскай бізнэс-школе, атрымаўшы ступень выканаўчай магістаркі дзелавога адміністраваньня ў галіне эканомікі ў 2010 годзе[9]. У тым жа годзе далучылася да Партыі рэформаў Эстоніі. У 2011 годзе балятавалася ад партыі ў эстонскі парлямэнт, дзе па абраньні ачольвала камітэт па эканамічных справах з 2011 па 2014 гады. У наступным працавала ў Эўрапейскім парлямэнце, а затым зноўку вярнулася ў Эстонію, дзе з пачатку 2021 году ачольвае ўрад.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]