www.fgks.org   »   [go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Лазурны Бераг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Лазурны Бераг, захаваная ўдзельнікам Dymitr (гутаркі | унёсак) у 09:45, 5 жніўня 2023. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Краявіды Францускай Рывіеры.

Лазурны Бераг (па-француску: Côte d'Azur) — паўднёва-ўсходні бераг Міжземнага мора ў Францыі, разьмешчаны на ўсход ад гораду Тулён да мяжы з Італіяй. На Лазурным Беразе таксама разьмешчана княства Манака. Іншая назва — Француская Рывіера (як частка Рывіеры, разьмешчанай як у Францыі, так і ў Італіі).

Саму назву прыдумаў малавядомы цяпер францускі пісьменьнік і паэт Стэфан Льежар — у 1870 годзе ён выдаў раман з назвай «Лазурны Бераг»; гэтыя словы прыйшлі яму ў галаву, калі ён убачыў «дзівоснай прыгажосьці» бухту гораду Ер.