www.fgks.org   »   [go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Іронія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам X boh x (гутаркі | унёсак) у 16:06, 13 сакавіка 2013. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)

Іро́нія(па-старажытнагрэцку: εἰρωνεία — прытворства, насьмешка) — прыхаваная насьмешка, якая выступае за зьнешняй пачцівасьцю выказваньня. Выкарыстоўваецца іронія ў многіх жанрах вуснай народнай творчасьці — прыказках і прымаўках, загадках, анэкдотах, устойлівых вобразных параўнаннях, прыгаворах і інш. (На чужой старане і рак рыба. Ці то сьвіньні елі, ці шляхта папасвалася. Багаты як пагарэлец. Весела як рыбцы на кручку. Прыйшоўся як вол да карэты). Што да мастацкай літаратуры, у прыватнасьці паэзіі, то іронія вызначае мастацкую своеасаблівасьць многіх сатырычных твораў — сатырычных вершаў, эпіграмаў, эпітафій, пародый, баек і інш. Iронія можа мець значэньне ня толькі тропа, але і своеасаблівага мастацкага прынцыпу асэнсаваньня рэчаіснасьці, асьмяяньня з г. зв. двайным сэнсам, падтэкстам. Злосна-зьедлівая іронія называецца сарказмам.

Літаратура

  • Рагойша, В. П. Паэтычны слоўнік / В. П. Рагойша. — 3-е выд., дап. і дапр. — Мінск, 2004.
  • Рагойша, В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах / В. П. Рагойша. — Мінск, 2001.