www.fgks.org   »   [go: up one dir, main page]

Грамадства77

Чалы: Асабліва трывожна за Наталлю Качанаву

Эканаміст аналізуе словы Лукашэнкі на нядаўняй нарадзе.

Сергеенка і Качанава на Усебеларускім народным сходзе 24 красавіка 2024 года. Скрыншот з відэа дзяржТБ

Аналітык Сяргей Чалы ў сваім вечаровым шоу «Ноч з Чалым» заўважае, што Лукашэнка даў рэкордна ранні старт выбарчай кампаніі.

Ён звяртае ўвагу на яго словы на нарадзе з Саўмінам 14 чэрвеня. Тады Лукашэнка казаў чыноўнікам, што будзе размаўляць з людзьмі без пасярэднікаў:

«Больш я вас угаворваць і прасіць не буду. Крок налева, крок направа — да сценкі паставім. Публічна вам заяўляю.

Як пытанні нейкія вырашыць — ну проста бяда: сам вызначаеш пытанні, сам ставіш заданні і сам едзеш правяраеш і потым робіш замест вас. Апошняя размова з вамі. Якая б электаральная кампанія ні была.

Я вам ужо неяк казаў часам. Я тут асабліва не паруся з нагоды таго, падтрымайце вы мяне ці не. Я дамоўлюся з беларускім народам.

Я знайду з ім агульную мову. Я тры дзясяткі гадоў знаходжу з ім агульную мову».

Пасля гэтага Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню праўладных прафсаюзаў Юрыя Сянько.

«Мне вельмі цікава, як Лукашэнка будзе знаходзіць агульную мову з тым самым народам, які яго ў 2020 годзе паслаў і ад якога ён так доўга і паслядоўна адмяжоўваўся ў апошнія гады», — пакпіў Чалы.

«Але асабліва трывожна мне пасля гэтай фразы «я вас усіх расстраляю і буду размаўляць з народам без пасярэднікаў» не за карупцыянераў, а за Наталлю Іванаўну Качанаву, якая апошнім часам якраз і выконвала функцыю гэтага самага чэрававяшчальніка прэзідэнцкага народа».

Лозунгі Лукашэнкі пра барацьбу з карупцыяй Чалы называе папулізмам, бо іх палітык паўтарае ўжо 30 гадоў.

Для разумення эканамічнага развіцця краіны вельмі паказальныя графікі эканаміста Дзмітрыя Крука — яны фіксуюць адставанне дабрабыту Беларусі ад краін-суседзяў. І вось што мы маем у параўнанні з Літвой.

ВУП на душу насельніцтва па парыцеце пакупніцкай здольнасці ў Беларусі з 1995 па 2007 год вагаецца вакол 60-65% ад Літвы.

«Адставанне не скарачаецца, нягледзячы на тое, што гэта былі самыя тлустыя гады гэтага нафтавага афшору, — тлумачыць Чалы. — Затым наступае сусветны фінансавы крызіс 2008 года, Беларусь імкліва набліжаецца па ўзроўні дабрабыту да Літвы, і гэты трэнд сканчаецца 2011 годам».

З тых часоў графік ідзе ўніз. І цяпер дабрабыт Беларусі мацней адстае ад Літвы, чым гэта было ў пачатку кіравання Лукашэнкі.

Але папулістаў такое не засмучае, кажа Чалы. Яны заўсёды могуць сказаць: нават калі мы чагосьці не дасягнулі, то паглядзіце, колькі мы ўсяго прадухілілі.

Каментары7

  • Кастусь
    24.06.2024
    Чалый так беспокоиться за кочаново, что прямо кушать не может
  • Сымон
    24.06.2024
    Натахе на лёд з шайбай лепш болей не выходзіць. Шайба башка раптоўна пападзе - зусім кепская будзе. Да і шут з ёю.
  • даведка
    24.06.2024
    Наталье Кочановой после возвращения из Китая на всякий случай уже заменили телохранителя на более старого.

Пяткевіч прыцягнулі ў Адміністрацыю, каб яна курыравала пераабранне Лукашэнкі — крыніцы7

Пяткевіч прыцягнулі ў Адміністрацыю, каб яна курыравала пераабранне Лукашэнкі — крыніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія віны ў Расіі хочуць маркіраваць налепкамі «гэта не віно»6

Пугачова адрэагавала на ракетны ўдар па дзіцячай бальніцы ў Кіеве

«Як думаеш — калі мы вернемся дахаты?» Дзённік беларускага добраахвотніка, які загінуў на вайне3

Пяскоў: На дзіцячую бальніцу ў Кіеве ўпала «антыракета»1

Арыгінальныя ўязныя знакі з'явяцца ва ўсіх раёнаў Мінска да канца месяца ФОТЫ

На мітынгу ля пасольства Расіі ў Берліне супраць удару па «Ахматдзеце» забаранілі размаўляць па-ўкраінску2

Як будзе выглядаць відэагульня пра старажытны Тураў9

Працэс інтэграцыі Грузіі ў ЕС прыпынены2

Каля помніка Лесі Украінцы ў Маскве ляжаць кветкі і дзяжурыць паліцыя ФОТАФАКТ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяткевіч прыцягнулі ў Адміністрацыю, каб яна курыравала пераабранне Лукашэнкі — крыніцы7

Пяткевіч прыцягнулі ў Адміністрацыю, каб яна курыравала пераабранне Лукашэнкі — крыніцы

Галоўнае
Усе навіны →