www.fgks.org   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Фізіялогія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: ta:உடலியங்கியல்
др r2.7.1) (робат дадаў: war:Pisyolohiya
Радок 99: Радок 99:
[[ur:فعلیات]]
[[ur:فعلیات]]
[[vi:Sinh lý học]]
[[vi:Sinh lý học]]
[[war:Pisyolohiya]]
[[yi:פיזיאלאגיע]]
[[yi:פיזיאלאגיע]]
[[zh:生理学]]
[[zh:生理学]]

Версія ад 17:24, 16 мая 2012

Фізіялогія (ад грэч. Φύσις — прырода і грэч. Λόγος — навука, веды) — навука аб заканамернасцях функцыянавання і рэгуляцыі біялагічных сістэм рознага ўзроўню арганізацыі, аб межах нормы жыццёвых працэсаў (нармальная фізіялогія) і хваравітых адхіленняў ад яе.

Фізіялогія — навука эксперыментальная. Падабенства ў будове і функцыях многіх органаў у жывёл і чалавека дае магчымасць папярэдне вывучаць іх на жывёлах і эксперыментаваць.

Многія адкрыцці ў галіне фізікі і хіміі дазволілі ўдасканаліць метады фізіялагічных даследаваыняў і ўзбагацілі фізіялогію новымі данымі.

Асаблівая роля ў фізіялагічных даследаваннях належыць сучаснай электроніцы, якая дае магчымасць з вялікай дакладнасцю фіксаваць розныя з'явы, што адбываюцца ў жывым арганізме. Гэта, напрыклад, рэгістрацыя электрыных з'яў у сэрцы — электракардыяграфія, у галаўным мозгу — электраэнцэфалаграфія, у мышцах — электраміяграфія і інш.

Сучасныя тэлеметрычныя метады дазваляюць вывучаць функцыі арганізма на адлегласці: работу сэрца, органаў дыхання і інш. Яны знайшлі шырокае прымяненне ў падрыхтоўцы касманаўтаў, спартсменаў, у клінічнай практыцы.

3 мэтай вывучэння фізіялагічных заканамернасцей шырока выкарыстоўваецца метад мадэліравання — штучнага ўзнаўлення працэсаў рознымі тэарэтычнымі мадэлямі і тэхнічнымі канструкцыямі. Так, створаны матэматычная мадэль умоўнага рэфлексу і матэматычнае апісанне механізма, які кіруе рытмам сардэчнай дзейнасці.

Гл. таксама

Шаблон:Biosci-stub