Кніга Эсфір

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фрэска са сцэнамі з кнігі

Кніга «Эсфір» - (іўр.: אֶסְתֵּר, Эстэ́р) — 34-я частка Танаху, 8-я кніга Ктувім, адна з кніг Старога Запавету[1]. У праваслаўным каноне Бібліі змешчана паміж кнігамі Юдзіф і Іава. Аўтар яе дакладна не вядомы, традыцыйна ім лічыцца Мардахей (Мардэхай) — стрыечны брат Эсфір (Эстэр). Яна напісана на старажытнаяўрэйскай мове, але з даданнем персідскіх и арамейскіх словаў.

Выданне Ф. Скарыны[правіць | правіць зыходнік]

Выданне Ф. Скарыны кнігі «Эсфір» захавалася ў 9 асобніках. На тытульным аркушы змешчана тэматычная тлумачальная гравюра «Есьфер-царица пришла пред Асъвера-царя», якая паўторана ў гэтай кнізе на а. 18 і суправаджаецца тэкстам: «Сие же речи, нижей положеные, написаны суть во книгах греческаго н латинъскаго языка выкладу посполитого. И абы не было уменъшено в руском языку, положил есм яко и в тых писмах все зуполне». Пасля сваёй прадмовы перад тэкстам самой кнігі Скарына змясціў, ужо каторы раз, гравюрную застаўку з кнігі «Ісус Навін». Цікавай своеасаблівасцю скарынаўскага выдання гэтай кнігі Бібліі з’яўляецца наяўнасць у ёй двух пасляслоўяў. Кароткае пасляслоўе пададзена на а. 17 пасля 9 раздзела кнігі, у ім гаворыцца: «Книги Есфер, зовемые от еврей Мъкгіля, доконаваются зуполне, выложены на руский язык доктором Франциском Скориною с Полоцька. А толико ест сее книги написано еврейским языком». Разгорнутае пасляслоўе змешчана на а. 26 адразу пасля тэксту біблейскага твора.[2]

Зноскі

  1. За выключэннем некаторых частак, якія захаваліся толькі ў Септуагінце.
  2. Скарына Ф.: Творы… С. 172.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.172. ISBN 5-343-00151-3.

Шаблон:Кнігі Танаха

Шаблон:Пурым