Ліхаманка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Ліхаманка (лац. febris) — неспэцыфічны тыповы паталягічны працэс, адным з прыкметаў якога зьяўляецца зьмяненьне тэрмарэгуляцыі і павышэньне тэмпэратуры цела.

У эвалюцыі ліхаманка ўзнікла як абаронча-прыстасаванчая рэакцыя на інфэкцыю арганізма вышэйшых жывёлаў і чалавека, таму акрамя павышэньня тэмпэратуры цела пры гэтым працэсе назіраюцца і іншыя зьявы, характэрныя для інфэкцыйнай паталёгіі.