www.fgks.org   »   [go: up one dir, main page]

| на галоўную | кроніка | дасылкі | аб праекце | кантакты | наш банэр |

Прыез Р. Астроўскага ў Баранавічы у 1944 г.

Глядзі таксама: Прыезд Астроўскага ў Баранавічы ў 1943г.

У лютым 1944 г. прафэсар Радаслаў Астроўскі, які прыняў на сябе абавязкі прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады, разам з Францам Кушалям, сакратаром прэзыдэнта Нэронскім, прадстаўніком штабу Готбэрга капітанам Кумэр Эміль ладзілі абьезд Беларусі. Мэтаю было атрыманьне зьвестак пра мажлівасьць мабілізацыі ў беларускае войска і стварэньне БКА.

На прыезд Прэзыдэнта (Радаслава Астроўскага) Баранавічы прыгатаваліся па сьвяточнаму. Пры ўезьдзе ў горад Прэзыдэнта спаткалі ганаровая рота, складзеная зь беларускае паліцыі, старшыня гораду Русак Аляксандр і шмат народу з хлебам і соляй. Гэбітскамісар прыняў нас вельмі гасьцінна. Тут, як і ў Слуцку, сьпярша адбыўся сход раённых начальнікаў, пасьля -- беларускага насельніцтва. І тут гэтак сама было пастаноўлена праводзіць мабілізацыю і тварыць беларускае войска.

З Баранавіч мы паехалі ў Слонім....

Франц Кушаль "Спробы стварэньня беларускага войска" Менск, 1999г., Бібліятэка часопісу "Беларускі Гістарычны Агляд" 1 вып.

 

Калі вясною 1944 году прэзыдэнт БЦР Астроўскі наведаў Баранавічы, яго сустракала беларуска-нямецкая калёна з танкамі, ганаровымі самаходамі, шпалерамі народу ўздоўж трасы праезду з нацыянальнымі сьцягамі ды музыкай, як запраўднага прэзыдэнта сувэрэннай дзяржавы.

 Я. Малецкі "Пад знакам Пагоні", Таронта, 1976, "Пагоня".

Глядзі таксама: Прыезд Астроўскага ў Баранавічы ў 1943г.

 Падрыхтаваў Равяка Руслан

| на галоўную | кроніка | дасылкі | аб праекце | кантакты | наш банэр |

Akavitaдзед ТАЛАШ - першы беларускi парталBelaruski Centar u Prazie CzeskajБелорусский рейтингSpyLOGRating All.BYNarodny Albom - рокпадзея 1998 году