www.fgks.org   »   [go: up one dir, main page]

| на галоўную | кроніка | дасылкі | аб праекце | кантакты | наш банэр |

Баранавічы й Слуцкае паўстаньне

Ускосна Баранавічы таксама трапілі ў гісторыю Слуцкага паўстаньня. Тутака маюцца колькі ўспамінаў аб горадзе. У Баранавічах засядала эвакуяваная Слукая Рада

На гэтай старонцы:

У. Пракулевіч

Ю.Лістапад

Успаміны случакоў.

 

Владимир Прокулевич "Слуцкое восстание"

(из собственноручных поканий 13-17 декабря 1930 г. в ГПУ)

Не могу обойти молчанием следующий факт. БВК откомандировала 18 или 20 офицеров на фронт в Семежево, однако приехав в Барановичи, где была наша постоянная комендатура для связи с БВК и Найвышейшей Радой, и наслушавшись разных россказней, те повернули оглобли назад. "Это, оказывается, большевики, а не повстанцы", -- так аттестовали нас эти вылощенные паркетные герои. Никого из этих храбрецов и позднее нельзя было заманить в Слуцкую бригаду.

(с.176, Неман 4-1996)

...В тот же день мы уехали в Барановичи на совещание (з Заастравечча, куды адступалі слуцкія паўстанцы пад ціскам чырвоных). Преварительно перед отъездом мы вместе с П. Бабарекой закопали 2 ящика ручных бомб.

В Барановичах оказались Терещенко и Жаврид. Было решено ликвидировать всю повстанческую акцию. Необходимо было постараться , чтобы вся бригада перешла польскую границу и была, согласно положению, интернирована как войска БНР. Этим также будет воспрепятствовано организации организации банд, что только могло бы скомпрометировать нацдемовский характер повстания....

(с. 180 Неман 4-1996)

  

Ю. Лістапрад "Узьбіліся на свой шлях"

Вось 23 сьнежня паўстанцы Случчыны перайшлў польскую мяжу. Палякі на мосце разброілі ўсё войска... . Брыгада (паўстацаў) выдзеліла са свайго складу да дзесяцёх партыяў, узброіла іх і адаслала ў глыбокі тыл маскоўцаў, а рэшта войска засталася ўнтернаванаю пад ведаю 41-га польскага палка.

Рада случчыны пераехала ў м. Баранавічы, дзе й сядзела праз цэлы месяц бяз жаданае працы. Працаваць яна не магла, бо ня было ніадкуль дапамогі з боку матарыяльнага. За гэты месяц шмат прыйшлося чаго няпрыемнага перажыць ад агентаў генерала Булак-Булаховіча, якія стараліся, каб перацягнуць да "Бацькі", але ім не ўдалося гэтага зрабіць. На абяцанкі Балаховіча ні адзін паўстанец не згадзіўся, і войска, як было беларускім, так і засталося. Вось 20 студзеня 1921 г. на пасяджэньні частка сяброў Рады Случчыны прызнала сваім важаком Балаховіча й паехала да яго. Другая частка Рады прымушана была распаўзьціся хто куды: некаторыя засталіся ў Баранавічах, трохі пехала да вільні, каб часова знайсьці прыталак, і такім чынам Рада Случчыны фактычна ня ўснуе.

Інтэрнаваную частку брыгады з штабамі палкоў палякі 23 сьнежня завезьлі ў м. Беласток у канэнтрацыйны лягер.

Газэта "Наша Думка" 1921, №9-11 (Спадчына 1/1998 с. 162-163)

Успаміны "случакоў"...

Праз Баранавічы праходзіў шлях і навучэнцай і школьнікаў случчыны, якія накіроўваліся ў польшу вучыцца на афіцэраў. Зноўку згадкі пра наш горад узяты не з успамінаў, а з паказаньняў, што давалі хлопцы ГПУ ў 1929 г. Вучыліся па беларуску да пачатку 1921 года, Пасьля хлапцоў размеркавалі ў Варшаўскую (30 чал.) і Быдгашчаскую (20 чал.) афіцэрскія школы, астатнія разьехаліся - дахаты ў Беларусь (некаторыя ў партызанку "Зялёнага Дубу"), ці па Польшчы. У лістападзе 1921 г. курсанты Быдгашчанскай афіцэрскай школы адмовіліся прысягаць Польшчы й былі звольнены й таксама большасьць нелегальна вярталася да хаты - у Савецкую Беларусь.

З паказаньняў ГПУ былога курсанта Піліпа Лемеша: "У 1920 г., калі прыйшлі палякі, я не адступіў разам з чырвонымі... Зноў пачаў вучыцца. Да нас... прыйшоў афіцэр беларускай белай арміі і прапанаваў ехаць у афіцэрскую школу... Усіх нас на аўтамабілях накіравалі ў горад Баранавічы, адтуль цягніком у Варшаву, а потым у Лодзь..."

"Да нас у гімназыю пачалі прыходзіць афіцэры, - таксама вымушаны быў успомніць Андрэй Гіж, сын сяляніна з в. Граева, у 1920г. навучэнец 7-га кляса Слуцкай гімназыі, - і агітаваць аб уступленьні у афіцэрскую школу. Многія пачалі запісвацца... Калі мы запісваліся, то ўсіх з горада Слуцка адвезьлі на станцыю Сіняўка на аўтамабілях. Было ўсяго чалавек каля 80. Адтуль пайшлі ў горад Баранавічы. У Баранавічах пасадзілі на цягнік і накіравалі ў горад Лодзь. Гэта было у першых чыслах сьнежня 1920г...

Нядоўга да вынасу прысуду Аляксандр Бараноўскі, па патрабаваньню следчага, падрабязна апісаў саё жыцьцё літараньна з моманту нараджэньня. "... Калі з Беларускай Рады спецыяльна камандзіраваныя ў наша таварыства агітатары заклікалі моладзь адправіцца зь імі ў Польшчу для вучобы ў ваеннай беларускай школе, моладзь дала сябе лёгка ўгаварыць. Праз 4-6 гадзін пасьля таго, як далі згоду, нас адправілі ў Баранавічах..."

Н. Стужныская "Случакі" , ЛіМ 29.01.1993 г.

 

Падрыхтаваў Равяка Руслан

| на галоўную | кроніка | дасылкі | аб праекце | кантакты | наш банэр |

Akavitaдзед ТАЛАШ - першы беларускi парталBelaruski Centar u Prazie CzeskajБелорусский рейтингSpyLOGRating All.BYNarodny Albom - рокпадзея 1998 году